Восеньскі кірмаш

17.11.2022
У сваёй установе шмат увагі мы надаём азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа. 
 
У былыя часы паездка на кірмаш мела для нашых продкаў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. Шырокі і багаты гандаль разгортваўся на плошчах, суправаджаўся вясёлымі гульнямі, выступленнямі артыстаў, тэатральнымі пастаноўкамі і, такім чынам, ператвараўся ў сапраўднае свята. Вось такое свята адбылося і ў нашай дашкольнай установе 17 i 18 лiстапада.
 
У зале панавала добразычлівая, цёплая атмасфера. Дзеці спявалі беларускія песні, гулялі ў вясёлыя беларускія гульні, чыталі вершы, танцавалі беларускія танцы.
 
Гледзячы на шчаслівыя твары дзяцей і дарослых, якія не хавалі ўсмешку, разумееш, што свята атрымалася.
Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Хочацца быць упэўненымі, што нашы дзеці будуць помніць свой род, бо народныя традыцыі выхоўваюць любоў да гісторыі, Радзімы.