Каляды ў дзіцячым садзе!

06.01.2023
У нашым дзіцячым садзе сёння святкавалі Каляды. 
 
Свята адбылося ў музычнай зале, дзе ўсіх гасцей сустракала гаспадыня и гаспадар. Гаспадыня расказвала дзецям пра свята Каляды і потым усе дружна чакалі калядоўшчыкаў. 
 
Дзеці выконвалі калядныя песні, карагоды, гулялі ў народныя гульні.
 
Калядоўшчыкі віншавалі і весялілі дзяцей і дарослых, за што дзеці іх потым шчодра частавалі.
 
Каляда, каляда,
Хай абходзіць вас бяда.
І няхай на ваш парог
Прыйдзе радасць у Новы год!