Музычна-спартыўнае мерапрыемства прысвечанае самаму галоўнаму дзяржаўнаму святу краіны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

30.06.2023

Напярэдадні 0️⃣3️⃣ ліпеня ў нашай установе дашкольнай адукацыі ўжо па традыцыі было арганізавана і праведзена музычна-спартыўнае мерапрыемства,🎉🎈 прысвечанае самаму галоўнаму дзяржаўнаму святу краіны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Мэта мерапрыемства: фармiраванне уяўленняў аб краіне, аб яе традыцыях I культуры, выхаванне пачуцця гонару, развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Свята пачалося ўрачыста, выхаванцы сумесна з педагагічнымі работнікамі выканалі гімн Рэспублікі Беларусь.

У госці да дзяцей прыйшла Чамучка, з якой дзеці замацавалі ўяўленне аб дзяржаўных і культурных сімвалах Беларусі, весела гулялі ў спартыўныя гульні, ⚽ спявалі песні пра любімую Радзіму, танцавалі флэшмоб, адгадвалі загадкі і ўспаміналі самыя смачныя нацыянальныя стравы з бульбы!🥔

Арганізаванае мерапрыемства яшчэ раз паказала не толькі дзецям, але і дарослым, што дзень 0️⃣3️⃣ ліпеня – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.💕💕