"Восеньскі Кірмаш"

17.11.2023

З дзяцінства чалавек павінен ганарыцца сваёй нацыянальнасцю, любіць свой дом, ведаць родную мову, цікавіцца культурай і гісторыяй свайго народа. Вялікая ўвага ў нашай установе дашкольнай адукацыі надаецца маральна-патрыятычнаму выхаванню дзяцей. Асаблівую эфектыўнасць у гэтым кірунку набываюць беларускія святы і забавы. Так,  1 5 i 1 7 лiстапада ў старэйшых групах N 4 i N 8 прайшоў "Восеньскі Кірмаш". У музычнай зале размясціліся "гандлёвыя рады": на сталах вырабы з саломы і гліны, ручнікі, хусткі, кошыкі з садавінай і гароднінай. На свята прыйшлі паважаныя госці-бацькі нашых выхаванцаў! Атмасфера радасці і весялосці адчувалася на працягу ўсяго свята. На кірмашы дзеці прадэманстравалі веды роднай мовы, з задавальненнем гулялі з "гарлачыкам" у "Лапцi", "Кирмаш ", спявалі беларускія песні "Кирмаш", "Я живу у Вицебску", "Мой любимы край", танцавалі "Бульбу" и "Земляныя яблыки", "Полечку -трасуху", "Ты не стой у баку". Гэта яркае і запамінальнае мерапрыемства ўжо стала штогадовай традыцыяй нашай установе дашкольнай адукацыi.