"Святочныя колядки"

11.01.2024

Лічыцца, што назва "Калядкi" ўтварылася ад слова "кола" , што азначае "сонца". Галоўнымі традыцыямі, якія захаваліся ў той ці іншай ступені і ў наш час, з'яўляюцца-перепрананне у разнастайныя ўборы, выкарыстанне масак. Калядоўшчыкі абавязкова спявалі навагоднія песні-калядкі. У іх яны славілі гаспадароў, жадалі ім дабра і росквіту, а гаспадары дзякавалі калядоўшчыкаў і адорвалі іх прысмакамі і прадуктамі. Да Каляды рыхтаваліся загадзя і надавалі гэтаму вялікую ўвагу. Гаспадыні імкнулiся прыгатаваць як мага больш смачных страў. Аладушки, пірагі, мяса ў розных відах, кашы і запяканкі. Беларускія народныя абрады і традыцыі вельмі цікавыя і пазнавальныя , таму ў нашай дашкольнай установе свята "Калядкі" стала ўжо добрай традыцыяй. Правядзенне такіх святаў, перш за ўсё-гэта фарміраванне ў выхаванцаў асноў беларускай музычнай культуры, знаёмства з нацыянальнымі святамі, а так жа далучэнне да асноў роднай мовы. Выхаванцы знаёмяцца з атрыбутамі і персанажамі абраду калядавання, развучваюць калядныя песні, гульні і карагоды. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі тлумачаць значэнне слоў «Каляда», «калядкі», «калядоўшчыкі». Але бяз нашых спагадных бацькоў не атрымалася б такое смачнае i вяселае свята! Ад душы дзякуем бацькам выхаванцаў старэйшых груп за актыўны ўдзел у жыцці дзіцячага сада і падрыхтоўцы калядных касцюмаў i смачных пачастункаў для дзяцей.